Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана і народ гэтай краіны з нацыянальным святам

12 декабря 2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Міжнародным днём нейтралітэту. 

"Усеагульнае прызнанне важкага ўкладу Туркменістана ва ўмацаванне міру і бяспекі пацверджана прыняццем Генеральнай Асамблеяй ААН Рэзалюцыі аб Міжнародным дні нейтралітэту. Рэспубліка Беларусь не толькі падтрымала гэта рашэнне, але і стала яго першым суаўтарам, прадэманстраваўшы агульнасць прынцыпаў знешняй палітыкі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што заснаваныя на даверы і ўзаемнай павазе беларуска-туркменскія адносіны будуць і далей паслядоўна развівацца.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя