Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міхаіла Казінца з 75-годдзем

18 мая 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца з 75-годдзем.


Прысвяціўшы жыццё самаадданаму творчаму служэнню, Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, захаванне і ўзбагачэнне традыцый выканальніцтва на народных інструментах. Пад Вашым кіраўніцтвам Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ператварыўся ў адзін з самых знакамітых калектываў краіны, заваяваў міжнародную папулярнасць і прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні.


Упэўнены, што Вы яшчэ доўгія гады будзеце радаваць шматлікіх прыхільнікаў узлётам сваёй творчай фантазіі, талентам і дырыжорскім  майстэрствам, ствараць цікавыя канцэртныя праграмы, якія праславяць  нашу народную музыку ва ўсім свеце, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.