Беларускі аўтобус перакуліўся пад Рыгай

30 апреля 2018

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння раніцай на Баўскай шашы. Вадзіцель МАЗа не зладзіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Пацярпелі 8 чалавек. Двое з траўмамі сярэдняй цяжкасці былі дастаўленыя ў бальніцу, адна з іх беларуска, пагрозы для яе жыцця няма, як адзначылі ў МЗС. Шасцёра ад шпіталізацыі адмовіліся. Як нам паведамілі ў Мінсктрансе, рэйсавы аўтобус ехаў маршрутам Мінск - Рыга. Адразу пасля аварыі астатніх пасажыраў на іншых аўтобусах даставілі ў латвійскую сталіцу.