Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Адані"

20 марта 2020
Прэзідэнт Беларусі наведаў прыватнае прадпрыемства “Адані”. Яно займаецца выпускам медыцынскай тэхнікі і сістэм бяспекі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй працы вытворчасці, лабараторый і цэнтра даследаванняў. Пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы дынамікай фінансавых паказчыкаў: паводле слоў кіраўніка "Адані", лічбы нязменна растуць. 

Дарэчы, вось ужо дзесяць гадоў прадпрыемства - рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Тут створана 545 рабочых месцаў. Сума інвестыцый - 38,5 мільёна долараў. Рынак для прадукцыі кампаніі - 86 краін. Гэта навуковыя аналітычныя прыборы, медыцынскае рэнтген-абсталяванне, сканары чалавека, багажу, транспарту. За мінулы год экспартавалі тавараў амаль на сорак мільёнаў долараў. Таксама Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гатовы аддаць вытворчасці тэрыторыі, калі прадпрыемства задзейнічае і іншыя беларускія заводы. Таксама Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з журналістамі падчас наведвання "Адані".