Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў Індыян-Уэлсе

13 марта 2019

Арына Сабаленка саступае Анжаліцы Кербер. На кортах Індыян-Уэлса завяршыўся драматычны матч з удзелам беларускі. Наша тэнісістка змагалася за выхад у чвэрцьфінал у паядынку супраць восьмай сеянай і экс першай ракеткі свету Анжалікі Кербер. Матч атрымаўся найскладанейшы - 1:6, 6:4, 4:6. У трэцім сэце Арына вяла 4:1, але не змагла ўтрымаць перавагу. Зараз пераможца Кербер згуляе з Венус Вільямс.