Аляксандр Лукашэнка прывітаў моладзь на Рэспубліканскім балі выпускнікоў

28 июня 2016

Аляксандр Лукашэнка вітае гатоўнасць моладзі плённа працаваць і выяўляць ініцыятыву. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння на Рэспубліканскім балі выпускнікоў.

ВНУ дэлегавалі на ўрачыстае мерапрыемства сваіх лепшых навучэнцаў. Больш за 200 чалавек прыехалі на свята ў Мінск з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта. Звяртаючыся да выпускнікоў, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі маюць намер і надалей праводзіць палітыку па падтрымцы моладзі.

Стартаваў баль з урачыстых момантаў. З рук Прэзідэнта лепшыя выпускнікі беларускіх ВНУ атрымалі падзякі за выдатныя поспехі ў вучобе, а таксама за высокія дасягненні ў навуковай працы і грамадскай дзейнасці. Узнагародамі адзначылі і педагогаў. У Год культуры свята праходзіць у незвычайным гістарычным стылі.