Надзвычайнае здарэнне ў Стаўбцоўскім раёне

2 февраля 2016

Маладая мама і яе двухгадовае дзіця ледзь не загінулі ў выніку атручвання ўгарным газам. Гэта адбылося напярэдадні ў вёсцы Новы Свержэнь. Паводле інфармацыі МНС, прычынай здарэння стала самавольная змена канструкцыі трубаадводу. На шчасце, і жанчыну і дзіця атрымалася выратаваць, яны зараз знаходзяцца ў бальніцы.

Падобны выпадак адбыўся літаральна на мінулым тыдні ў Барысаве. Там прадухіліць трагедыю не змаглі. Загінулі 6 чалавек, двое з якіх дзеці. Следчы камітэт разбіраецца ў тым, што адбылося.