Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

15 февраля 2017

Сёння ўся Беларусь успамінае герояў, загінуўшых у Афганістане. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны.

"Прыміце словы шчырай падзякі за доблесць, стойкасць і мужнасць, выказаныя вамі ў гарачых пунктах планеты. Мы памятаем пайменна і смуткуем па сынах Беларусі, якія цаной уласнага жыцця пацвердзілі адданасць прысязе і воінскаму доўгу, схіляем галовы перад іх бацькамі, удовамі і дзецьмі", - гаворыцца ў звароце. 

28 гадоў таму савецкія войскі пакінулі межы Афгана. 9-гадовая вайна забрала жыцці 15 000 салдатаў і афіцэраў. 771 беларус не вярнуўся на радзіму.

У Мінску памятныя мерапрыемствы пройдуць на Востраве мужнасці і скрухі. На жалобны мітынг праз дзве гадзіны збяруцца ўдзельнікі той страшнай вайны і сем'і загінуўшых салдатаў.