Магутнае землетрасенне ў Чылі

17 марта 2014

Больш як 100 000 чалавек эвакуіраваныя з узбярэжных раёнаў Чылі пасля магутнага землетрасення. Магнітуда штуршкоў склала 6,5. Сейсмолагі гавораць, што нават калі б цунамі і ўзнікла, яго сіла была б невялікая. Не зафіксавана таксама ні сур'ёзных разбурэнняў, ні праблем з энергазабеспячэннем. Нагадаем, чатыры гады таму ў лютым у Чылі адбылося наймацнейшае землетрасенне магнітудай 8,8. Цунамі тады забрала жыцці 524 чалавек.