Будынак гандлёвага цэнтра ў Кемераве зноў задыміўся

26 марта 2018

З вентыляцыйных шахт ідзе густы чорны дым. Пажарныя тушаць агонь з люлькі. Ратавальнікі ўжо абследавалі ўсе чатыры паверхі згарэлага гандлёвага цэнтра. Зараз з 64-х загінуўшых апазнаны толькі 15 чалавек. Людзі бесперапынным патокам нясуць да будынка цэнтра жывыя кветкі, мяккія цацкі і памінальныя лампады. У Кемераўскай вобласці з заўтрашняга дня аб’яўлена трохдзённая жалоба.

Спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну выказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка: "З глыбокім смуткам і болем у Беларусі ўспрынялі вестку аб пажары ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Кемерава, што пацягнуў чалавечыя ахвяры, сярод якіх шмат дзяцей. Гэта вялізнае гора не толькі для родных і блізкіх, але і для ўсёй Расіі".

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуванне губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву, сям'ю якога не абмінула трагедыя, а таксама родным і блізкім загінуўшых, усім жыхарам гэтага расійскага рэгіёна.