Аляксандр Лукашэнка: "Ілюзіі поспеху быць не павінна"

26 ноября 2018

Найважнейшыя пытанні развіцця Беларусі - вынікі гэтага года і планы на 2019. Пройдзены экватар бягучай пяцігодкі. З аднаго боку, эканоміка расце амаль ва ўсіх галінах. Аднак ілюзіі поспеху быць не павінна, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - максімальна ўлічыць усе рызыкі і вызначыць новыя пункты росту. Пры стварэнні прагнозных дакументаў павінна быць уключана ўсё. На нарадзе сёння прысутнічалі і губернатары. Важна, каб усе гэтыя планы былі падтрыманыя тэрыторыямі.

Па выніках працы за 10 месяцаў усе сем ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы ўрада і Нацыянальнага банка выкананыя, сказана на нарадзе. Абмяркоўвалі сёння і фінансаванне ў наступным годзе такіх сацыяльна важных сфер, як ахова здароўя, адукацыя, спорт і культура. У апошні час шмат дыскусій было і вакол абноўленага Падатковага кодэкса. Патрабаванне Прэзідэнта - не нагнятаць становішча яшчэ непрапрацаванымі дакументамі. Гэты дакумент будзе ўдасканальвацца.