У Мінску завяршылася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны

1 февраля 2017

Удзельнікі перамоў узгаднілі заяву з заклікам спыніць агонь у Данбасе. Эскалацыя канфлікту ў раёне Аўдзееўкі стала асноўнай тэмай перамоў. Абмяркоўвалася і пытанне аб абмене ваеннапалоннымі.

У Данецкай вобласці працягваюцца абстрэлы. Праз абвастрэнне сітуацыі людзі засталіся без вады, цяпла і святла, аб’яўлена надзвычайнае становішча. У Аўдзееўцы абсталяваныя 11 пунктаў абагравання - каля тысячы чалавек звярнуліся па дапамогу. Ідзе эвакуацыя мясцовых жыхароў - у першую чаргу пажылых людзей.

Глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на ўсходзе Украіны выказалі ў ААН і заклікалі да абавязковага выканання мінскіх пагадненняў. Дарэчы, сёння Украіна пачала старшынстваваць у Савеце Бяспекі ААН, падоўжыцца гэта месяц. Неўзабаве павінна быць зацверджаная праграма працы Савета Бяспекі на гэты перыяд.