Boeing не планавала ўхіляць няспраўнасці датчыкаў вугла атакі мадэлі 737 MAX да 2020

8 июня 2019

Кампанія Boeing не планавала ўхіляць няспраўнасці датчыкаў вугла атакі мадэлі 737 MAX да 2020 года. Такая інфармацыя з'явілася ў прэсе. Аднак першая катастрофа адкарэкціравала  планы авіякарпарацыі. Нагадаем, палёты Boeing 737 MАX прыпынілі ва ўсім свеце пасля двух авіякрушэнняў. 

Тым часам  расійскія спецыялісты не знайшлі пацвярджэнняў няспраўнасці паветранага судна Сухой Суперджэт. Не пацвердзілася і версія аб трагічных наступствах удару маланкі ў лайнер. Нагадаем, авіякатастрофа адбылася ў пачатку мая. Загінуў 41 чалавек.