У Мінску выбралі 57 дэпутатаў

21 февраля 2018

Выбарчая кампанія - 2018. У Мінску выбралі 57 дэпутатаў. Прыкладна 30 % з іх - жанчыны, яшчэ двое - маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. У сярэднім дэпутат гарадскога Савета - гэта чалавек сярэдніх гадоў, які працуе. Згодна з назіраннямі спецыялістаў, мінчане галасавалі за тых кандыдатаў, хто быў больш актыўны падчас агітацыйнай кампаніі. Прычым выкарыстоўваў для гэтага сучасныя медыя: інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел больш за 750 тысяч мінчан.

Канчатковыя вынікі выбараў па краіне падвядуць у Цэнтральным выбарчым камітэце ўжо паслязаўтра.