Сталічныя кандытары паказалі ІІ Еўрапейскія гульні з новага ракурсу

30 марта 2019

Спорт можа быць не толькі азартным, але і смачным. Сталічныя кандытары паказалі ІІ Еўрапейскія гульні з новага ракурсу. Лісяня Лесік, кубкі і медалі - ўсё гэта з шакаладу, цукровай пасты і бісквіту. 11 пекараў спаборнічалі ў кулінарным майстэрстве. Выпякалі двухузроўневыя арт-кампазіцыі, караваі і пернікі. Конкурс прафесійнага майстэрства праходзіў у адным са сталічных хлебазаводаў. 

Торт на спартыўную тэматыку можна ўжо набыць у магазінах. Да форуму брэндзіраваны асартымент пашыраць і распрацуюць спецыяльнае меню для спартсменаў.