Віншаванне з Днём пагранічніка

28 мая 2016

Бяспека граніц пад іх надзейнай абаронай. Сёння віншаванні прымаюць беларускія пагранічнікі. Камандаванне, асабісты састаў і ветэранаў органаў пагранічнай службы павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. "Абарона меж Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў, якія ахоўваюць родную зямлю ад любых замахаў. Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашу мірную будучыню. Цяперашняе пакаленне пагранічнікаў беражліва захоўвае і прымнажае ратныя традыцыі сваіх папярэднікаў, актыўна процідзейнічаючы міжнароднаму тэрарызму, пазапраўнай міграцыі, кантрабандзе і іншым правапарушэнням", - гаворыцца ў віншаванні.