У Мінску напярэдадні завяршыўся Пяты Усебеларускі народны сход

24 июня 2016

Усе два дні маштабнага форуму ў Палацы Рэспублікі працавалі дзясяткі нашых камер, дзякуючы прамым трансляцыям і тэлесправаздачам сведкам народнага веча стаў кожны беларус. Па выніку дэлегаты прынялі рэзалюцыю і зварот да суайчыннікаў. Дакумент закліканы закласці падмурак новай беларускай эканомікі. Галоўная мэта - павышэнне якасці жыцця людзей. Сярод базісаў - пераемнасць у звязку з інавацыямі, інвестыцыі, экспарт, інфарматызацыя, занятасць і моладзь. Як адзначыў у заключным слове Прэзідэнт, такія форумы - прыклад сапраўднага народаўладдзя, калі ў прыняцці лёсавызначальных рашэнняў удзельнічаюць усе пласты грамадства. Падрабязней - Вераніка Бута.

Па выніках двух дзён працы дэлегаты УНС пацвердзілі прыхільнасць той палітыцы, якая сёння праводзіцца дзяржавай. 150 прапаноў і некалькі сотняў зваротаў на "гарачую лінію", дыскусіі, абмен вопытам… А як вынік маштабнага форуму - дакумент, які акрэслівае арыенціры Беларусі 2020 года, прыняты аднагалосна.

Другі дзень форуму пачаўся з выступленняў дэлегатаў і запрошаных. Тэму нацыянальнага багацця - калійнай солі - закрануў кіраўнік Беларуськалія. Самы сацыяльны міністр Мар'яна Шчоткіна на веча выступіла і па асноўнай пасадзе і як лідар жаночага руху ў краіне: праблема - сацыяльнае сіроцтва. Медыцына і працягласць жыцця, бяспека і традыцыйныя каштоўнасці, стварэнне новых рабочых месцаў і развіццё аграгарадкоў. Дыскусія больш чым вострая. Прэзідэнт маментальна рэагаваў на ўсе прапановы і заўвагі дэлегатаў.

Падводзячы вынікі Пятага Усебеларускага сходу, Прэзідэнт адзначыў: "Форум паказаў, менавіта народаўладдзе - найважнейшы інструмент прыняцця лёсавызначальных рашэнняў у нашай краіне".

Усе рашэнні форуму адлюстраваныя ў праекце рэзалюцыі. Сярод базісаў - пераемнасць у звязку з інавацыямі, інвестыцыі, развіццё экспарту і падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў. І ўсё з адной галоўнай мэтай - зрабіць жыццё беларусаў лепш.

Алег Румо, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак: "Абавязкова трэба прыцягваць прыватны капітал і ў кірунак першаснай медыцынскай дапамогі і высокія тэхналогіі. Гэта вялікая рэнтабельнасць. Калі ў прамысловасці гавораць аб рэнтабельнасці 10-20% і гавораць, што гэта выдатна, то супервысокатэхналагічныя аперацыі маюць рэнтабельнасць да 500-600%".

Кожны ў гэтым дакуменце знайшоў адказы на свае пытанні і ўжо пачаў абдумваць, як усяму агучанаму на форуме знайсці практычнае прымяненне.

На адрас удзельнікаў Усебеларускага сходу прыйшло звыш 70-ці тэлеграм больш як з 30-ці краін. У замежнай карэспандэнцыі адзначаецца, што правядзенне такога форуму гарантуе беларускім грамадзянам права ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў.

Уладзімір Кавалёнак, касманаўт, двойчы герой Савецкага Саюза: "Народ збіраецца, сам сабе ставіць задачы, сам з сябе пытае, сам адказвае і гарантуе, што выканае".

Ірына Пагасян, старшыня Беларускай суполкі Арменіі "Беларусь": "Я вітаю выступленне, прагучала пытанне міру, я з Арменіі, і гэта я асабліва разумею, пытанне працы - якаснай працы, чалавек павінен мець працу. Тады ён будзе рухацца наперад".

Курс краіна выбрала, амбіцыйныя задачы на найбліжэйшыя пяць гадоў пастаўлены. Наперадзе вялікая праца, каб стратэгія развіцця Беларусі не стала проста тэзісамі на паперы, а запусціла механізм, які дазволіць дзяржаве ўпэўнена і паступальна рухацца наперад.