Аляксандра Кацьер у праекце Нашы

21 марта 2014

Яе працы друкаваліся ў самых вядомых выданнях свету - The New Yorker, The New York Times, Le Monde, American Photo. Беларуска Аляксандра Кацьер упісала сваё імя ў дзясятку лепшых маладых фатографаў свету. Яе захапленне - чорна-белы друк. За плечамі - Маскоўская фоташкола і Міжнародны цэнтр фатаграфіі ў Нью-Ёрку. Аляксандра - адзіная з іншаземцаў, якая выйграла грант на навучанне ў музеі родапачынальніка фота - Ньепса. Уладальніца прэстыжнай расійскай фотапрэміі Сярэбраная камера.
Аляксандра Кацьер - у праекце Агенцтва тэленавін Нашы.