ХХVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў гісторыяй

21 июля 2018

За фестывальны тыдзень адбылося 120 праектаў. Гэта выставы, спектаклі, прэзентацыі, вулічныя перфомансы, і, вядома, канцэрты на галоўнай пляцоўцы - у Летнім амфітэатры. Фестываль адкрывае новыя імёны, і гэты форум не стаў выключэннем. Гран-пры музычнага дзіцячага конкурсу заваяваў 12-гадовы прадстаўнік Украіны Аляксандр Балабанаў, а галоўная ўзнагарода вакальнага спаборніцтва маладых выканаўцаў эстраднай песні - у румына Марчала Рошкі. Беларускія спевакі таксама сярод лаўрэатаў. Арцём Скароль у дзіцячым конкурсе ўдастоены другой прэміі, а малады выканаўца Яўген Курчыч падзяліў трэцюю прэмію з канкурсанткай з Польшчы.

“Славянскі базар” карыстаецца аўтарытэтам у прызнаных майстроў сцэны. Юбілеі на фестывалі адзначылі кампазітары Ігар Лучанок і Аляксандр Марозаў. А каб запаліць імянную зорку на зорнай плошчы фестывалю, у Віцебск прыехала народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева. Дарэчы, сёлета гасцямі форуму мастацтваў сталі прадстаўнікі 41-й краіны.

Падзеі ХХVII фестывалю асвячалі амаль 400 журналістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Літвы, Латвіі, ЗША.