У Мінску пачала работу ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ

15 июля 2015

Кіраўніцтва ЦВК нашай краіны ўжо азнаёміла прадстаўнікоў арганізацыі з ходам падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта. Гаворка ішла таксама аб забароне агітацыі, накіраванай на байкот выбараў. У ЦВК нагадалі, што Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод дзяржаў – удзельц СНД. У сваю чаргу, прадстаўнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе выказалі падзяку за запрашэнне місіі для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі. У Мінску госці прабудуць да 17 ліпеня. Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і цывільнага грамадства.