Сёння ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД

30 мая 2014
У беларускую сталіцу высокапастаўленыя госці пачалі прыбываць напярэдадні. Першымі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліліся ўрадавыя самалёты Кырзызстана, Таджыкістана і Туркменістана.

Каго з кіраўнікоў урадаў чакаем сёння, і якія тэмы стануць самымі абмяркоўваемымі падчас пасяджэння - Ілона Красуцкая прадоўжыць тэму.

Прадбачлівасць - менавіта гэтая якасць дзелавых людзей - абавязала кіраўнікоў урадаў прыехаць у Мінск за дзень да пасяджэння Савета. Здавалася б свабодны дзень у іх без таго шчыльным графіку…. Але гэта хутчэй магчымасць: правесці шэраг двухбаковых перамоў загадзя.

Напярэдадні (першай) у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямлілася дэлегацыя Кыргызстана на чале з прэм'ер-міністрам Джаамартам Атабаевым. Праз пяць гадзін зрабілі пасадку ўрадавыя самалёты Таджыкістана і Туркменістана.

Сёння Мінск сустрэне яшчэ 6 дэлегацый - удзельнікаў саміту з Узбекістана, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Малдовы і Расіі.
Нагадаем, на правах гаспадыні ў СНД Беларусь другі год запар. Гэтым разам наша краіна ажыццяўляе функцыі старшыні замест Украіны. Прадстаўляць жа суседку на пасяджэнні Савета стане пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль.

Само пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца сёння ў абед у Прэзідэнт-гатэлі. Саміт пройдзе пад старшынствам прэм'ер-міністра нашай краіны Міхаіла Мясніковіча. У вузкім і пашыраным фарматах кіраўнікі ўрадаў краін Садружнасці разгледзяць больш за дваццаць праектаў дакументаў. Абмяркуюць пытанні, звязаныя з інфармацыйным узаемадзеяннем у галіне транспартнай бяспекі і міждзяржаўнай радыёнавігацыйнай праграмы СНД. Акрамя эканамічнага блока, шэраг пытанняў супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах.

Сяргей Лебедзеў, старшыня выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД: Праектаў у гуманітарнай сферы ў СНД нямала. Зараз мы з задавальненнем атрымалі запрашэнне з паўднёвай сталіцы Казахстана, Алматы, правесці ў верасні гэтага года чарговы форум навуковай і творчай інтэлігенцыі на казахскай зямлі.

Адно з рашэнняў навуковай і культурнай эліты краін СНД - на пастаяннай аснове запусціць праект Культурная сталіца Садружнасці. А з нагоды святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі аб'явіць 2015-ты ў СНД Годам ветэранаў.

Падчас саміту кіраўніка ўрадаў не пакінуць без увагі і кадравыя пытанні. У прыватнасці, прымуць рашэнне аб прызначэнні намстаршыні камітэта - выканаўчага сакратара СНД. Безумоўна, вызначаць і дату наступнай сустрэчы: чарговага пасяджэння Савета.