Процідзеянне тэрарызму - прыярытэтная задача для краін Садружнасці сёлета

19 января 2016

Сумеснае процідзеянне тэрарызму - прыярытэтная задача для Садружнасці Незалежных Дзяржаў сёлета. Пра гэта сёння заявіў Старшыня Выканкама СНД на пасяджэнні пастаянных прадстаўнікоў. Сяргей Лебедзеў адзначыў, што пагроза міжнароднага тэрарызму ў свеце застаецца даволі высокай. Запланаваныя сумесныя пасяджэнні кіраўнікоў спецслужбаў і сілавых ведамстваў краін аб'яднання. Акрамя таго, СНД сёння разлічвае і на мірныя рашэнні па Украіне. Кіраўнік Выканкама выказаў агульнае жаданне краін Садружнасці, каб Украіна заставалася ўдзельнікам СНД.

Сяргей Лебедзеў, Старшыня Выканаўчага камітэта СНД: "Прыярытэтным тут уяўляецца і для нас, і для Украіны эканамічнае ўзаемадзеянне. Узаемадзеянне ў эканамічнай сферы. Таму што мы ўсе зацікаўленыя ў захаванні і ўмацаванні эканамічных сувязяў. Мы вельмі спадзяемся, што сітуацыя ва Украіне стабілізуецца. І гэтаму, мы таксама спадзяемся, будуць спрыяць высілкі мінскай групы. І дзяржавы Садружнасці ўсе зацікаўленыя, каб мір і стабільнасць хутчэй наступілі ва Украіне. А па-другое, каб Украіна заставалася ўдзельнікам Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

Нагадаем, сёлета эстафету старшынства ў СНД прыняў Кыргызстан. Рэспубліка ўжо падрыхтавала каля 40 мерапрыемстваў на гэты год. У плане палітычныя, спартыўныя і культурна-гуманітарныя праекты.