Беларусь і Экватарыяльная Гвінея абмеркавалі перспектывы развіцця ваеннага супрацоўніцтва

22 мая 2024

У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў міністр нацыянальнай абароны Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея. У Мінску абмеркавалі перспектывы развіцця ваеннага супрацоўніцтва.

На цырымоніі афіцыйнай сустрэчы кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін прывітаў афрыканскага калегу. Бакі прадоўжылі зносіны на перамовах у складзе дэлегацый у Цэнтральным доме афіцэраў. Пасля міністры аддалі даніну павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай і ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.