Прэзідэнт Турцыі лічыць Беларусь асноўным партнёрам на паўночным кірунку

15 октября 2014
Аб гэтым паведаміў напярэдадні старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў па выніках сустрэчы з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Турэцкі лідар высока ацаніў адносіны паміж Мінскам і Анкарой. У найбліжэйшыя гады тавараабарот павінен перавысіць мільярд долараў. Амаль тры месяцы назад Беларусь і Турцыя адмянілі візы. Зараз павялічаць і колькасць авіярэйсаў. Беларуская дэлегацыя напярэдадні наведала маўзалей Аныткабір, дзе аддала даніну памяці заснавальніку і першаму прэзідэнту Турцыі Мустафе Кемалю Атацюрку. А сёння візіт прадоўжыцца ў Стамбуле. Адно з ключавых мерапрыемстваў - сустрэча спікера верхняй палаты Анатоля Рубінава з мэрам горада Кадырам Тапбашам.