Польска-беларуская парламенцкая група наведала культурныя славутасці Беларусі

13 апреля 2017

У рамках візіту ў нашу краіну польска-беларускай парламенцкай групы на чале з дэпутатам сейма Польшчы Адамам Андрушкевічам адбыліся дзелавыя сустрэчы, дэлегацыя наведала культурныя славутасці Беларусі: замкавы комплекс "Мір", Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку і Лідскі замак.

Адам Андрушкевіч, кіраўнік беларуска-польскай парламенцкай групы, дэпутат сейма Польшчы: "Гэта вельмі важны момант, таму што пасля 10-гадовага перапынку мы аднаўляем супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на ўзроўні парламенцкіх груп, якія будуць займацца канкрэтнымі праектамі, у першую чаргу, эканамічнымі, культурнымі, а таксама ў сферы адукацыі і навукі. Мы бачым, што працяг і развіццё адносін паміж Рэспублікай Польшчай і Рэспублікай Беларусь сапраўды будуць мець свае вынікі".

Навагрудскі завод металавырабаў - асаблівы аб'ект у праграме візітаў парламенцкай групы. Па дамоўленасці з польскім бокам прадпрыемства плануе атрымаць інвестыцыі на мадэрнізацыю.