Першыя вынікі афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ - заключаны кантракты на суму каля 50 млн долараў

11 октября 2022

Асаблівы статус стратэгічнага ўзаемадзеяння і сумеснае выкарыстанне выгаднай геаграфіі для рыўку на новыя рынкі. Беларусь замацавалася ў Сярэдняй Азіі, а Таджыкістан атрымлівае неабходныя драйверы для новай індустрыялізацыі ў выглядзе беларускіх тэхналогій, кампетэнцый і тэхнікі. 

Гэта адны з вынікаў сённяшняга вялікага перагаворнага дня ў Душанбэ, дзе з візітам у гэтыя дні знаходзіцца Прэзідэнт Беларусі. 

Схема купі-прадай ужо даўно не прыярытэт у адносінах краін. Стаўка на тэхналагічныя сумесныя вытворчасці і выхад на рынкі суседніх краін з агульнай прадукцыяй. 

Просты прыклад. Насельніцтва Афганістана амаль 35 млн чалавек, а Пакістана - 220 млн. Трэба вырашаць шмат пытанняў: ад харчовай бяспекі да любой практычнай дапамогі. 

Зацікаўлены Таджыкістан у беларускіх кампетэнцыях - у першую чаргу ў аграрнай сферы, таму па просьбе партнёраў будзе арганізавана падрыхтоўка кадраў у беларускіх ВНУ. На чарзе адкрыццё некалькіх сумесных прадпрыемстваў: па выпуску малочных тавараў, а таксама прадукцыі лёгкай прамысловасці. 

Чым запомніўся гэты перагаворны дзень - падрабязнасці з Душанбэ ў аглядальніка АТН Белтэлерадыёкампаніі Ілоны Красуцкай (відэа).