Прыгожая цырымонія на Паклоннай гары ў гонар Дня яднання: кадэты Расгвардыі разгарнулі флагі Беларусі і Расіі

2 апреля 2024

Прыгожая цырымонія сёння прайшла ў Музеі Перамогі на Паклоннай гары. У гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі кадэты Расгвардыі разгарнулі флагі дзвюх краін. Даўжыня кожнага - 5 метраў, вышыня - 3,5. Для кожнага выхаванца, а гэта будучыя афіцэры, удзельнічаць у такой акцыі - сапраўдны гонар. У многіх прадзеды ваявалі ў Вялікай Айчыннай. Таму ўдзельнікі акцыі разумеюць, як важна сёння захоўваць памяць пра наша гераічнае мінулае і быць плячо ў плячо ў няпросты для абедзвюх краін час.

А яшчэ кадэты паглядзелі гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю-конкурсу Саюзнай дзяржавы "Творчасць юных". Ён прайшоў у Музеі Перамогі летась. Гэта выступлення вакалістаў і танцавальных калектываў практычна з усіх рэгіёнаў Расіі і Беларусі.