Каля дзесяці вечара на трасе Р 53 Слабада - Навасады загінуў чалавек

21 апреля 2013

У Смалявіцкім раёне паблізу вёскі Лужкі жанчына за рулём аўтамабіля Nissan збіла пешахода, які пераходзіў магістраль па-за пешаходным пераходам. Следства просіць адгукнуцца відавочцаў трагедыі. Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра інцыдэнт, у Следчым камітэце просяць паведаміць па тэлефонах, якія вы бачыце на сваіх экранах.