Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны зноў стартавалі ў Мінску

3 августа 2015

Сустрэча каардынатараў рабочых груп праходзіць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў цэнтры беларускай сталіцы. Пасля павінны прайсці перамовы самой кантактнай групы. Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР раней прапанавалі падоўжыць  работу кантактнай групы, калі ў панядзелак не ўдасца  дасягнуць істотнага прагрэсу. Аднак гэтую прапанову ў Кіеве не падтрымалі. Папярэдняе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы і яе рабочых падгруп у Мінску адбылося напрыканцы ліпеня.