Пляцоўка ля Траецкага прадмесця ў сталіцы ператварылася ў горад майстроў

29 июня 2019

Спартыўнае свята ў творчым фармаце. У дні ІІ Еўрапейскіх гульняў пляцоўка ля Траецкага прадмесця ў сталіцы ператварылася ў горад майстроў. Рамеснікі з розных куткоў краіны праводзяць майстар-класы для гасцей. Ганчарная справа, роспіс па дрэве - балельшчыкі і турысты спрабуюць сябе ў розных відах традыцыйнага мастацтва. А самі аўтары ў сваіх вырабах адлюстроўваюць і матывы яркіх перамог.

Аляксандра Кавеліч адправілася на творчы праменад (відэа).