Снапкоў: Эканоміка Беларусі адаптыўная да агрэсіўных дзеянняў Захаду

25 мая 2022

Функцыянаванне беларускай эканомікі ў бягучых умовах і меры па пераадоленні абмежаванняў з боку недружалюбных краін. Сёння пра гэта ішла размова на сумесным пасяджэнні парламента. З дакладам выступіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. 

Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 

Прамы ўплыў санкцыйнага прэсінгу заходніх краін закрануў каля 20 % нашай эканомікі і ўскосна адбіўся на астатніх яе частках. У выніку за першыя 4 месяцы страты ВУП склалі крыху больш за  2 %. Але кабмін аператыўна рэагуе, ва ўрадзе створаны аператыўны штаб. Спробам разбурыць эканоміку Беларусі супрацьпаставілі сістэмную працу.

У прыярытэце якасць і ўзровень жыцця беларусаў, выкананне ўсіх сацыяльных гарантый і стабільная праца рэальнага сектара эканомікі. На гэтых акцэнтах і грунтуецца далейшая праца па процідзеянні санкцыям. Перабудавацца на новыя ўмовы дапаможа імпартазамяшчэнне і пераарыентацыя экспартных паставак. 

Сёння найбольш ёмістыя і перспектыўныя рынкі для пераарыентацыі экспарту - Расія і Кітай. У сакавіку ў гэтыя дзве краіны было пастаўлена амаль 60 %  нашых тавараў.