Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у палітычна стабільных умовах

15 августа 2019

Пра гэта ўчора распавяла журналістам кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Таксама старшыня ЦВК адзначыла, што падчас гэтай кампаніі больш актыўна будуць выкарыстоўвацца інфармацыйныя тэхналогіі: праз мабільны дадатак можна будзе вызначыць месцазнаходжанне і нумар выбарчага ўчастку. Кіраўнік камісіі параўнала беларускія выбары з парламенцкай гонкай ва Украіне.

Яшчэ адзін важны момант: арганізатары выбараў створаць усе ўмовы для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У прыватнасці, гэта запуск на тэлеканалах субцітраў падчас выступлення кандыдатаў і стварэнне на ўчастках усіх умоў для камфортнага галасавання.



Тэгі:

#Выборы 2019