У "Дыснейлэнд" не ў Парыж, а ў Мінскую вобласць

15 июля 2017

Аналаг знакамітага парка забавак размесціцца ў Смалявіцкім раёне на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Як заяўлена сёння на міжнароднай сустрэчы спецыялістаў індустрыі забавак, тэматыкай парка стане дзіцячы спорт і алімпійскі рух. Адзначаны таксама патэнцыял Мінска і ўсяго цэнтральнага рэгіёна для будаўніцтва паркаў, аквапаркаў і санаторна-курортных комплексаў. Акрамя інвестыцый і стварэння новых працоўных месцаў гэта і развіццё турызму.

Міжнародная сустрэча спецыялістаў індустрыі забавак праходзіць у Мінску ўпершыню і сабрала ўдзельнікаў з 7 краін.