Новы красовер Geely павінен з'явіцца на беларускім рынку ў лютым

17 января 2020
Новы красовер ад айчыннай маркі Geely  павінен з'явіцца на беларускім рынку ўжо ў лютым. Аб гэтым напярэдадні на прэс-канферэнцыі заявіў выканаўчы дырэктар кампаніі  Генадзь Свідэрскі. Аўтамабіль будзе абсталёўвацца 1,5-літровым бензінавым турбаматорам, магутнасцю больш за 170 конскіх сіл. Тэхніка паспяхова прайшла ўсе тэхнічныя выпрабаванні ў нашай краіне. Першыя аўто ўжо адгружаныя і ў Расію  для тэсціравання і азнаямлення дылераў.

Генадзь Свідэрскі, дырэктар СЗАТ "Белджы": "Усе, хто бачылі, і ўсе хто асабліва спрабавалі ехаць, усе давалі захопленыя ацэнкі. Што датычыцца  цаны, то перакананы, што яна будзе канкурэнтаздольнай. Жадаю захаваць інтрыгу, але ведаю, што машына спадабаецца". 

Дарэчы, па выніках мінулага года ў Беларусі ўсталяваны рэкорд. У 2019 прададзена без малога 65 тысяч новых аўтамабіляў. Характэрна,  што беларускі кросовер замыкае тройку лідараў сярод самых  прадаваемых  машын у краіне.