У Віцебску на плошчы Перамогі кветкі леглі да манумента воінам-вызваліцелям

9 мая 2015

Урачыстым маршам прайшлі войскі Віцебскага гарнізона. Зараз з намі на прамой сувязі наш віцебскі карэспандэнт Вольга Маслоўская (прамое ўключэнне).

Мы знаходзімся на плошчы Перамогі. У Віцебску, напэўна, няма ніводнай сям'і, якую б не закранула вайна. Таму павіншаваць ветэранаў, якія і сёння ў страі, іх дзеці і ўнукі лічаць сваім абавязкам.

Збірацца ля манумента воінам-вызваліцелям госці і жыхары паўночнай сталіцы сталі яшчэ раніцай. Усе віншавалі адно аднаго са святам, дарылі пераможцам кветкі. Ветэраны вельмі ўсхваляваныя. Для іх апошнія 70 гадоў 9 Мая - галоўнае свята.

Жывыя кветкі леглі да Вечнага агню. У памяць аб загінуўшых у Віцебску ён гарыць больш як сорак гадоў. Урачыстым маршам па галоўнай вуліцы прайшлі вайскоўцы Віцебскага гарнізона. Парад прымалі вызваліцелі. Усё, што адбывалася, у рэжыме анлайн паказвалі на вялізных маніторах.

Сёння горад чакае насычаная праграма. Гэта і дзясяткі канцэртных пляцовак і атракцыёны, выставы-кірмашы.

Свята шуміць ва ўсіх скверах і парках. Праходзіць конкурс дзіцячага малюнка, працуе танцавальная пляцоўка ў стылі рэтра.