Мінск разлічвае на далейшае цеснае супрацоўніцтва з ПА АБСЕ

22 января 2018

АБСЕ для Беларусі застаецца важным партнёрам па шматлікіх пытаннях міжнароднага парадку дня. Пры гэтым афіцыйны Мінск разлічвае на далейшае цеснае супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Сёння пра гэта заявіў спікер ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам. Беларусь - актыўная ўдзельніца арганізацыі. Адзначаны значны ўклад нашай краіны ў працу Парламенцкай асамблеі, у прыватнасці, высокі ўзровень правядзення летняй сесіі ў Мінску. Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што на парадку дня практычна ўсіх пасяджэнняў асамблеі - рэзалюцыі, падрыхтаваныя беларускім бокам. Найбліжэйшыя сустрэчы таксама не стануць выключэннем.

Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Самае галоўнае, што ўсе рэзалюцыі, якія прапануе Беларусь, носяць аб'яднальны характар. Яны не накіраваны супраць кагосьці, яны накіраваны менавіта на ўмацаванне даверу, развіццё шматбаковага дыялогу. Усё гэта робіцца ў імя стабільнасці, у імя міру. Сёння наша дэлегацыя таксама рыхтуецца прыняць удзел у вясновай сесіі ў Вене і летняй сесіі ў Берліне. Мы зноў рыхтуем рэзалюцыю. Яна накіравана на барацьбу з тэрарызмам, а таксама ў сферы кібербяспекі".

Кент Харстэд даў высокую ацэнку актыўнай працы беларускіх калег, адзначыўшы, што ўклад Беларусі важны не толькі з пункта погляду колькасці, але і якасці ініцыятыў. У далейшым прасоўванні супрацоўніцтва з АБСЕ будзе прадстаўлена і эканамічнае вымярэнне: у статусе спецпрадстаўніка Кенд Харстэд наведае індустрыяльны парк "Вялікі камень", Парк высокіх тэхналогій, а таксама Беларускую гандлёва-прамысловую палату.