Александрыя збірае сяброў

5 июля 2014
Сустракаць загадкавую купальскую ноч на маляўнічым беразе Дняпра - ужо стала добрай традыцыяй. Сёлета арганізатары чакаюць не менш за сто тысяч гасцей. Сёння сярод іх - удзельнікі дэлегацый дыппрадстаўніцтваў, у тым ліку з ПАР, Літвы і Швейцарыі. Хлебам і соллю адну з такіх дэлегацый сёння сустракалі ў Магілёве. Знаходжанне дыпламатаў у рэгіёне пачалося з абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва.
Ужо можна сказаць, што свята ў самым разгары. На плошчы 5 квадратных кіламетраў можна знайсці забавы на любы густ. Ужо пачаў сваю працу Вялікі Александрыйскі кірмаш - гэта сімвалічная сустрэча трох кірмашоў - Беларусі, Расіі і Украіны. Вялікая бард-рыбалка прэзентуе гасцям Купалля музычны праект Надзеі маленькі аркестрык з удзелам вядомых аўтараў-выканаўцаў. Ну а ўначы дзейства перамесціцца ў палатачны лагер да рыбацкага вогнішча, дзе ўсіх чакаюць душэўныя зносіны і, вядома ж, юшка.