Перавагі беларускага зялёнага транспарту на тыдні ацанілі замежныя дыпламаты

4 марта 2017

Прэзентацыю для пасольстваў і консульстваў, а таксама гандлёвых аташэ амаль двух дзясяткаў краін, арганізаваў завод па вытворчасці гарадскога грамадскага транспарту. Дэманстравалі новыя электробусы, абсталяваныя кандыцыянерамі, відэаназіраннем, разеткамі і USB-раздымамі. Экалагічны транспарт не робіць шкодных выкідаў у атмасферу, а для падзарадкі батарэі патрабна ўсяго некалькі хвілін.

У тэставым рэжыме па вуліцах Мінска электробусы пачнуць курсіраваць ўжо ў маі па маршруце дыспетчарская станцыя Дружная – Сярова. Пасажыры пазнаюць экатранспарт па жоўтым колеры.