Ва ўсіх фан-зонах II Еўрапейскіх гульняў з'явяцца спецыяльныя стэнды з экспрэс-тэстамі на ВІЧ

12 марта 2019

Беларусь адкрытая для гасцей і працягвае падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў. 

Сёння стала вядома, што ва ўсіх фан-зонах маштабнага спартыўнага форуму з'явяцца спецыяльныя стэнды з экспрэс-тэстамі на ВІЧ. У Мінску падпісаны мемарандум аб паразуменні паміж дырэкцыяй Гульняў-2019 і прадстаўнікамі праграмы ААН па ВІЧ і СНІД у Беларусі UNAIDS. Згодна з дакументам бакі таксама запланавалі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выключэнне дыскрымінацыі ВІЧ-інфікаваных і папулярызацыю здаровага ладу жыцця. 

Вера Ільенкава, каардынатар аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (UNAIDS) у Беларусі: "З валанцёрамі мы будзем працаваць у першую чаргу над навучаннем правядзенню экспрэс-тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю, даванню правільнай інфармацыі і наконт пытанняў прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, каб яны маглі пракансультаваць любога чалавека, балельшчыка, спартсмена".