Літва сёння адзначае Дзень аднаўлення дзяржавы

16 февраля 2020
16 лютага 1918 года ў Вільнюсе на пасяджэнні Літоўскага Савета быў падпісаны Акт аб незалежнасці краіны. З нагоды памятнай даты па ўсёй рэспубліцы праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і народныя гулянні.

З нацыянальным святам Прэзідэнта Літвы  Гітанаса Наўседу і народ гэтай краіны  павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск зацікаўлены ў развіцці адкрытага дыялогу з Вільнюсам.