Літва абавязаная кампенсаваць 1 млрд еўра за разрыў дагавору аб транзіце ўдабрэнняў Беларуськалія - прынцыповая пазіцыя афіцыйнага Мінска

15 ноября 2023

Літва абавязаная кампенсаваць мільярд еўра за разрыў дагавору аб транзіце ўдабрэнняў Беларуськалія. Такая прынцыповая пазіцыя Мінска.

Нагадаем, Вільнюс 1 лютага 2022 года ануліраваў дагавор аб транзіце беларускіх удабрэнняў, які нібы не адказвае інтарэсам іх нацыянальнай бяспекі. Гэта адбылося адразу пасля ўвядзення ЗША санкцый супраць дзясяткаў беларускіх кампаній, уключаючы ААТ "Беларуськалій". З-за даных абмежаванняў і закрыцця ўсходніх рынкаў транспартны сектар Літвы сутыкнуўся з сур'ёзнымі цяжкасцямі.

Летась грузаперавозкі "Літоўскіх чыгунак" панізіліся амаль на 40 працэнтаў. Зараз жа беларускі вытворца калійных удабрэнняў звярнуўся ў міжнародны арбітраж!

Патрабаванне кампенсацыі абгрунтоўваецца літоўска-беларускім дагаворам 1999 года аб заахвочванні і ахове інвестыцый. Словам, Вільнюс не выконвае ўзятыя на сябе не толькі двухбаковыя, але і міжнародныя абавязацельствы.

 

 

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя