Міжнародны турнір па боксе памяці Лівенцава стартаваў у Мінску

20 ноября 2023

Міжнародны турнір па боксе памяці Віктара Лівенцава стартаваў у Мінску. Акрамя беларускіх спартсменаў, на рынг выйдуць і лепшыя атлеты з сямі краін: Расіі, Таджыкістана, Кітая, Казахстана і не толькі. Усяго ўдзел у першынстве прымаюць больш за сотню баксёраў. Барацьба за медалі ў дзяўчат пройдзе ў 9 вагавых катэгорыях, у мужчын - у 12. Напярэдадні ўжо адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця і першыя паядынкі.

Спаборніцтвы ў сталічным Палацы спорту завершацца 23 лістапада. Сёлета турнір памяці Віктара Лівенцава юбілейны, стартаваў 20-ты раз.