Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне засядае ў Мінску

21 сентября 2016

Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне сёння праводзіць у Мінску чарговае пасяджэнне. Запланаванае падпісанне дакумента аб развядзенні сіл на лініі судакранання. Напярэдадні падгрупа па бяспецы яго ўзгадніла. На гэта запатрабавалася больш за тры месяцы. Паводле слоў экспертаў, надзеі на дасягненне дамоўленасці па адвядзенні войскаў у Данбасе засноўваюцца на тым, што ўсе бакі канфлікту выказалі гатовасць выконваць рэжым цішыні, пачынаючы з 15 верасня. І, як адзначылі міжнародныя назіральнікі, зараз сітуацыя на лініі судакранання становіцца ўсё больш спакойнай.