Вынікі перамоў лідараў Беларусі і Расіі

14 июля 2021

Бяспека, супрацьстаянне знешняму ціску і санкцыям, развіццё эканомікі і міжнародная сітуацыя. Шырокі спектр тэм напярэдадні абмеркавалі лідары Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу.

Эксперты адзначаюць, што рэгулярныя перамовы прэзідэнтаў - а за год гэта была ўжо чацвёртая сустрэча - дазваляюць падрабязна і без пасрэднікаў гаварыць аб агульных выкліках і нюансах супрацоўніцтва. І тут відавочна не варта шукаць таемныя сэнсы і канспіралогію. Барацьба за ўплыў у свеце толькі ўзмацняецца. Калектыўны Захад размахвае санкцыйнай дубінкай не першы год. У гэтай сувязі менавіта інтэграцыя і цесныя кааперацыйныя сувязі Мінска і Масквы дазволяць згладзіць негатыўныя моманты, у тым ліку і наступствы тактыкі эканамічнага задушвання і індывідуальнага тэрору, якія выбірае Захад пасля правалу мецяжу і бліцкрыгу ў Беларусі.

Н. Эйсмант аспрэчыла здагадкі і расказала аб сапраўдным змесце сустрэчы А. Лукашэнкі і У. Пуціна

Некаторыя СМІ паспяшаліся з высновамі - нібы сустрэча прэзідэнтаў была тэрміновай і ў графіцы не значылася. На гэты конт, а таксама аб выніках піцерскіх перамоў, журналісты пацікавіліся ў прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Наталлі Эйсмант.

Грунтоўная пяцігадзінная сустрэча дазволіла лідарам Беларусі і Расіі прайсціся па ўсіх пытаннях, якія ўяўлялі ўзаемную цікавасць, у тым ліку па інтэграцыйнай тэматыцы.

Беларусь - Расія: эканоміка, бяспека, супрацьстаянне націску звонку і санкцыям

Экспертная супольнасць адзначае гатоўнасць лідараў рэагаваць адэкватна і ўзгоднена на выклікі сучаснай геапалітыкі і пагрозы звонку.

Пры абвастрэнні міжнароднага становішча на першы план лагічна выходзяць пытанні бяспекі. Тут працягваюць дзейнічаць разам. Прагучала і тое, што эфект ад дзейнасці розных некамерцыйных замежных структур павінен быць мінімізаваны. Такі знешні ўплыў актуальны і для Беларусі, і для Расіі. 

Інтэнсіўнасць сустрэч лідараў, на думку аналітыкаў, тлумачыцца ў першую чаргу цесным супрацоўніцтвам краін. Наш вялікі і надзейны партнёр у эканоміцы - так выказаўся Пуцін аб Беларусі.

Нягледзячы на знешнія выклікі, санкцыі і пандэмію, беларуская эканоміка дэманструе нядрэнныя паказчыкі. Узыходзячы трэнд і ў агульным гандлі.