Беларусь мае намер набываць у Кубы лекі ў абмен на сельскагаспадарчую і аўтамабільную тэхніку

25 марта 2015
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва Указе Прэзідэнта Беларусі ад 23 сакавіка гэтага года. Ён апублікаваны сёння на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала нашай краіны. Дакументам прадугледжаныя меры па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кубы аб узаемных пастаўках з лета мінулага года. Таксама Саўміну нашай краіны даручана апавясціць Еўразійскую эканамічную камісію, а таксама ўрады Расіі, Казахстана і Арменіі і аб падпісанні дадзенага ўказу. Тэрмін яго дзеяння - два гады.