Новую тэхніку для АПК і меліярацыі зямель прэзентавалі на "Амкадоры"

23 июля 2021

Далёка не апошнюю ролю ў гарантаванні харчовай бяспекі краіны адыгрывае тэхнічная абсталяванасць аграрнага сектара. Новую тэхніку для АПК, у тым ліку і меліярацыі зямель сёння прэзентавалі на адным з прадпрыемстваў холдынга "Амкадор". 

Вытворчасць адкрылася пасля мадэрнізацыі ў гарадскім пасёлку Коханава ў Талачынскім раёне. Для мясцовых гэта выдатная магчымасць працаваць побач з домам. Тут збіраюць экскаватары, касілкі, пагрузчыкі. Прычым, з вялікай ступенню мясцовай лакалізацыі дэталяў. Аналагаў некаторых мадэляў няма ў найбліжэйшых суседзяў.  Сёння іх прэзентавалі і паказалі  ў справе. 

Карэспандэнт Святлана Лук’янюк пра новае слова ў аграсферы (відэа).