Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік у Маскве правёў перамовы са старшынёй Дзярждумы Вячаславам Валодзіным

16 мая 2023

Беларуска-расійскае партнёрства сёння абмяркоўваюць у Маскве. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік правёў перамовы са старшынёй Дзярждумы Вячаславам Валодзіным. Размова ішла аб міжпарламенцкіх адносінах дзвюх краін.

На сустрэчы было падкрэслена: прыярытэт у рабоце дэпутатаў - заканадаўчае забеспячэнне рашэнняў, прынятых прэзідэнтамі Расіі і Беларусі. Таксама міністр замежных спраў Беларусі сустрэўся са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Міжнародны парадак дня і двухбаковае ўзаемадзеянне Сяргей Алейнік абмяркуе з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.