Эксклюзіўнае інтэрв'ю з паслом Сяргеем Рачковым

9 декабря 2018

Афрыка перажывае эканамічную экспансію. Сёння на гэтым кантыненце дзейнічаюць сотні замежных кампаній. Іх цікавасць не толькі ў тым, каб пашырыць рынак збыту тавараў і паслуг. А афрыканскі кантынент - гэта 1 мільярд 200 мільёнаў чалавек, ёсць куды ісці. У шматлікіх галінах у афрыканскіх краінах норма прыбытку адна з самых высокіх у свеце.

Акрамя таго, Афрыка сёння не толькі пастаўляе сыравіну (алмазы, золата, нафту, мінералы, каштоўную драўніну, какаву, каву, гарбату - спіс практычна бясконцы), але і развівае сучасныя інфраструктуры, уключаючы звязаныя з высокімі тэхналогіямі.

Тое, у чым гатовая дапамагчы і Беларусь! Зрэшты, спіс беларускіх прапаноў не менш вялікі, чым сыравінны асартымент Чорнага кантынента, невыпадкова Беларусь усё больш упэўнена асвойваецца ў Афрыцы. Два яркія прыклады. 

У гэтыя дні ў Каіры праходзіць найбуйнейшая міжнародная выстава прадуктаў харчавання і напояў Food Africa. Гэта больш як 300 кампаній з 32 краін. Беларусь - нараўне з прызнанымі лідарамі сусветнай харчовай індустрыі: Вялікабрытаніяй, Кітаем, Расіяй, Францыяй, ПАР. Нашу экспазіцыю прадстаўляюць 12 прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. 

І яшчэ адзін прыклад актыўнай дыпламатыі. Сёння стартуе афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Судан у Беларусь. На парадку сустрэча з беларускім лідарам. Абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Судан у студзені 2017 года. Атрымаюць ацэнку сумесныя эканамічныя праекты. Плануецца падпісанне каля 20 двухбаковых пагадненняў, дамоў і кантрактаў. 

Судан для Беларусі, нараўне з Егіптам, найважнейшы партнёр у Афрыцы. Наш калега Андрэй Лапцёнак пагутарыў аб перспектывах працы на гэтых рынках з паслом Беларусі ў Егіпце, Амане, Алжыры і ў Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Сяргеем Рачковым (відэа)

Дарэчы, за апошнія год-два беларускі экспарт у Судан вырас, а колькасць таварных пазіцый амаль падвоілася. Паказальна.