Беларусбанк стаў нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў

29 августа 2018

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да галоўных спартыўных стартаў 2019 года. А Беларусбанк стаў нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў.

Пагадненне сёння падпісалі старшыня праўлення Віктар Ананіч і дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін. Банк традыцыйна дапамагае развіццю спорту ў нашай краіне, ёсць нават спецыяльны дабрачынны праект "Пераможам разам!". Супрацоўніцтвам з дырэкцыяй Еўрапейскіх гульняў Беларусбанк працягвае рэалізацыю праграмы сацыяльнага партнёрства.

Віктар Ананіч, старшыня праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк":

"Для краіны гэта вялізны гонар у тым, што пройдуць гэткія значныя спартыўныя падзеі. І вялізная адказнасць. Для таго каб падысці і падрыхтавацца да дадзенага спартыўнага мерапрыемства, патрэбныя, зразумела, рэсурсы. Таму Беларусбанк прыняў рашэнне ў аказанні фундатарскай дапамогі".

Георгій Катулін, дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года":

"Гэтая дапамога носіць кумулятыўны характар: гэта не толькі ўкладанне ў бюджэт гульняў, але і вялізны пласт падтрымкі спартсменам, якія рыхтуюцца да спаборніцтваў".

Нагадаю, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. У іх прымуць удзел больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін.