А. Лукашэнка: Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску будзе лепшым у гісторыі

18 марта 2014
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантуе, што чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску будзе лепшым у гісторыі. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея, членам Выканкама МАК Рэнэ Фазелем. Да сусветнага першынства створана неабходная спартыўная і транспартная інфраструктура. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Рэнэ Фазель уклаў нямала сваёй працы ў падрыхтоўку да гэтага першынства.

У сваю чаргу, Рэнэ Фазель выказаў упэўненасць, што чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску стане выдатным спартыўным мерапрыемствам, а яго госці змогуць атрымаць асалоду ад гасціннасці беларускага народа. У якасці падарунка ён паднёс Прэзідэнту Беларусі калекцыйныя шайбы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Сочы.